FANDOM


Мегатонна - (англ. Megaton) — лакацыя Fallout 3, город у Сталічнай Пустэчы.

Апісанне Edit

Вялікі горад, цэнтрам якога з'яўляецца нездэтаванная атамная бомба, якая знаходзіцца ў лужыне радыеактыўнай вады на дне кратара. На яго схілах і выбудаваны хаты селішча. Па перыметры горад абнесены высокай сцяной, сабранай са старых ашалёвак самалётаў, і таму ўяўляе сабою адносна бяспечнае квітнеючае месца. Гонар Мегатоны — водаачышчальная станцыя, што забяспечвае горад прыдатнай для піцця але з невялікай дамешкам радыяцыі (а дактары заўсёды у пашане так як ёсць кліенты, якія перыядычна жадаюць вывесці радыяцыю). Горад адчыняны перад усімі мірнымі наведнікамі каўняра Мегатоны ахоўваюць снайпер Стакгольм і робат-абаронца Памагаты Велд. Каля горада рэгулярна з'яўляюцца караваншчыкі з таварамі.

Гісторыя Edit

Па словах Маньі Варгас, пры паданні самалёта ўтварыўся кратар, у якім ацалела атамная бомба. Утвораны кратар хаваў ад пясчаных бур тады першых асаднікаў, якія спадзяваліся патрапіць у Сховішча 101. Ужо тады сярод іх узнік культ глыбокай пашаны бомбе. Сярод першых асаднікаў быў дзед Маньі. Надалей, кратар зрабіўся стаянкай асаднікаў і бадзяг, якія вярталіся і прыносілі рэчы на памен. Да моманту народзінаў бацькі Маньі у кратары бурна вёўся гандаль: утварыўся вялікі рынак, які ахоўваўся ад налётчыкаў і супермутантаў. Бацька Маньі пабагацеў на гандлі і пераканаў асаднікаў у пабудове ахоўных сцен ад нападаў. Некаторыя з будаўнікоў хацелі пазбавіцца ад атамнай бомбы ў цэнтры кратара, але людзі Царквы Атама выказаліся супраць, а большасць не захацела яе чапаць. Разам з некалькімі гараджанамі і гандлярамі бацька Маньі ўладкоўвае экспедыцыю на адзін з найблізкіх аэрапортаў (Манья заве яго паветранай станцыяй) у пары міль ад стаянкі, дзе гараджане сталі здабываць матэрыялы для пабудовы сцен і перапраўляць іх да стаянкі ў кратары. Гэта працягвалася некалькіх месяцаў, пакуль матэрыялы з аэрапорта не скончыліся. Пабудаваныя ўмацаванні дазволілі пазбегнуць пясчаных бур і лепш абараняцца пры нападах налётчыкаў. Манья не ўдакладняе, калі даканцова ўзвяліся ўмацаванні, але можна сказаць, што за некалькі дзясяткаў гадоў да яе народзінаў у кратары ўжо стварылася гандлёвая грамада з аховай. У 2241 годзе падчас чарговых рэйдарскай атакі 14-годовы Колін Марыярці ўспадкаваў багацце, калі яго бацька быў забіты налётчыкамі. Першым крокам Коліна была пабудова плота вакол Мегатоны, якая была пазней завершана. З тых часоў насельнікі Мегатоны глядзелі на Коліна як на дабрадзея, нягледзячы на тое, што ён ужо запраўляў са свайго салуна наркотыкамі, алкаголем, дзяўчынамі і гульнямі.

У тым жа годзе, праз некаторы час, даследніцкая група з жыхароў Сховішча 101 у складзе Агнэс Тэйлар, Люіса, Макея і кіраўніка групы Эн Палмер прыходзіць з Спрынгвейла і ўпершыню выходзіць на кантакт з жыхарамі мястэчка. Наладжаныя скептычна пасля атак рэйдараў жыхары спачатку недаверліва глядзелі на групу, але потым ветлміва прынялі выхадцаў са Сховішча, прысвяціўшы іх у падрабязнасці жыцця і небяспекі Сталічнай Пустэчы. Пасля працяглага знаходжання 10 лютага група вырашае пакінуць горад і вярнуцца ў Сховішча 101, пакідаючы пры гэтым у горадзе Агнэс Тэйлар і Люіса для далейшага ажыццяўлення збору інфармацыі і наяўнасці ў Мегатоне ў ролі прадстаўнікоў жыхароў са Сховішча 101, чакаючы далейшай каманды вяртання ў Сховішча. Даследнікі заснялі здымак умацаванняў. Вядома, што надалей з горада ў Сховішча вярнулася Агнэс. У чарговы раз у 2260-х г.г. была здзейснена рэйдарская атака. Падаспелы да гэтага моманту Білі Крыў з выратаванай з іншага мястэчка Мэгі, куды ўжо рэйдары дабраліся, пачалі дапамагаць адбівацца мясцовым жыхарам ад атак. Яму далі хату асадніка, застрэленага падчас нападу.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki